Эканамічныя санкцыі ААН супраць Ірана зноў уступілі ў сілу ўначы. Рашэнне аб іх увядзенні было прынята Радай Бяспекі некалькі дзён таму пасля правалу перамоў па ядзернай праграме Ірана. Кітай і Расія спрабавалі адкласці санкцыі ў пятніцу, але іх просьба была адхілена Радай.
Неўзабаве пасля аднаўлення санкцый еўрапейскія і амерыканскія палітыкі падкрэслілі, што дыпламатычныя намаганні ў справе ядзернай праграмы Ірана не скончыліся.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа заклікаў Тэгеран «пагадзіцца на прамыя перамовы, якія праводзяцца ў духу добрай волі». Ён таксама звярнуўся да дзяржаў-членаў ААН «неадкладна» ўвесці санкцыі, каб «аказаць ціск на кіраўніцтва Ірана».
У сваю чаргу, міністры замежных спраў Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі ў сумеснай заяве заявілі, што будуць працягваць пошук «новага дыпламатычнага рашэння, якое гарантуе, што Іран не атрымае ядзернай зброі».
ПР/юл